wd wp Пошук:

Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая

Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая (1892, Баранавічы — 27 кастрычніка 1937, Карэлія) — дзеячка каталіцкага касцёла.

Біяграфія

Скончыла гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны патрапіла ў Расію. Жыла і працавала ў Маскве. Была парафіянкай каталіцкага храма Святога Людвіка[ru]. У сваёй кватэры збірала знаёмых, вяла дыскусіі на рэлігійна-філасофскія тэмы. Стварыла падпольны каталіцкі гурток. У ночы з 28 на 29 чэрвеня 1933 года разам з іншымі паплечнікамі па веры была арыштавана. 19 лютага 1934 года асуджана па арт. 58—8, 58-10 і 58-11 КК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лагероў.

На Салаўках выйшла замуж. Працягвала прапаведаваць свае перакананні. У 1937 годзе Каміла была расстраляна[1].

У 2003 годзе расійскі рымска-каталіцкі касцёл прапанаваў залічыць 16 кандыдатаў да вялікамучанікаў, сярод якіх была і Крушэльніцкая[2].

Зноскі

  1. Знiчкi Айчыны
  2. Каталіцкая вялікамучаніца з Баранавіч
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці расійскага каталіцтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Расстраляныя ў Сандармоху