wd wp Пошук:

Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт

Галоўны корпус універсітэта
Мемарыяльная дошка першаму рэктару

Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Агіенка — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Камянец-Падольскі (Украіна).

Гісторыя

Заснаваны ў 1918 годзе як Камянец-Падольскі дзяржаўны ўкраінскі ўніверсітэт. Першым рэктарам быў абраны вядомы мовазнавец прафесар І. Агіенка. У 1919 годзе налічвалася 5 факультэтаў: гісторыка-філалагічны, фізіка-матэматычны, юрыдычны, багаслоўскі і сельскагаспадарчы. У 1920 быў ператвораны ў Акадэмію тэарэтычных ведаў, якая ў 1921 была падзеленая на Інстытут народнай адукацыі і Сельскагаспадарчы інстытут. У наступныя гады Інстытут народнай адукацыі (пераемнік Акадэміі) быў неаднаразова ператвораны: у 1930 — у Інстытут сацыяльнага выхавання, у 1933 — у педагагічны інстытут, у 1939 — у настаўніцкі інстытут, у 1948 — у педагагічны інстытут.

У 1997 году на базе педагагічнага інстытута быў створаны Камянец-Падольскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, у 2003 ператвораны ў Камянец-Падольскі дзяржаўны ўніверсітэт, якому ў 2008 годзе быў прысвоены статут нацыянальнага і назва Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт.

Сучасны стан

На сённяшні дзень функцыянуе 10 факультэтаў:

Таксама ў складзе ўніверсітэта дзейнічаюць інстытут даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, цэнтр падвышэння кваліфікацыі і навучальна-кансультацыйны цэнтр у горадзе Шэпэціўка. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 8 тысяч студэнтаў на дзённай і завочнай форме навучання. Універсітэт мае ІV узровень акрэдытацыі. Дзейнічае аспірантура і докторантура.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Камянец-Падольскі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта