Каменнало́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Каменны Лог.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Цудзенішкаўскага і Янканцаўскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Вільянова, Выгада і Дзітраўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 919 чалавек[4], з іх 84,2 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,3 % — рускія[5].