wd wp Пошук:

Камелінакветныя

Камелінакветныя (Commelinales) — парадак аднадольных кветкавых раслін.

Апісанне

Шматгадовыя ці радзей аднагадовыя наземныя, ці рэдка водныя травы. Лісты чарговыя, часта ўсе базальныя, простыя, часта з похвавай асновай, іншы раз з язычком (ligula), з паралельнанервовай пласцінкай. Кветкі ў рознага роду суквеццях, рэдка адзіночныя, ад даволі буйных да дробных і рэдукаваных, двухполыя ці радзей аднаполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, 3-членныя. Калякветнік дыферэнцыраваны на чашачку і вяночак. Чашалісцікаў 3, рэдка 2, зялёных ці перапончатых, іншы раз пялёсткападобных, свабодных ці зрослых у аснове. Пялёсткаў 3, афарбаваных ці лускаватых, свабодных або часцей зрослых у аснове ці з утварэннем тонкай 3-лопасцевай трубкі. Тычынак (1) 3 ці 6, ці 3 фертыльныя і 3 ператвораны ў стамінодыі. Гінецэй з 3 зрослых карпел, іншы раз псеўдаманамерны, 3-гняздовы ці 1-гняздовы, з 1 ці некалькімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці на кожнай плацэнце. Плады — лакуліцыдныя каробачкі ці радзей нераскрывальныя, іншы раз мясістыя. Насенне з крухмалістым эндаспермам.

Пашырэнне

Энтамафільныя і анемафільныя расліны. Галоўным чынам распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях, нямногія прадстаўнікі — ва ўмераных абласцях Усходняй Азіі, паўднёвых раёнах Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Камелінакветныя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання