wd wp Пошук:

Камароўская культура

Камароўская культура — археалагічная культура сярэдзіны бронзавага веку (XVXII) плямён, што жылі на тэрыторыі Заходняй Украіны, у вярхоўях Днестра, Паўднёвага Буга, Стыра, Гарыні. Назву атрымала ад могільніка каля с.Камарова Івана-Франкоўскай вобласці. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах у зямлянках і паўзямлянках, карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй, керамічным посудам, бронзавымім і залатымі ўпрыгожаннямі. Нябожчыкаў хавалі ў каменных скрынях або спальвалі. Пахаванні ў групавых магілах, часам у курганах. Камароўская культура склалася на аснове адной з культуры шнуравой керамікі, блізкая да тшцінецкай культуры і сосніцкай культуры. На думку многіх даследчыкаў, у тшцінецка-камароўскай этнакультурнай вобласці (тэрыторыя Польшчы, поўдня Беларусі і поўначы Украіны да Прыкарпацця) адбывалася фарміраванне продкаў славян.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны