wd wp Пошук:

Камароўская ГЭС

Камароўская ГЭС — піка ГЭС у в. Камарова Свірскага сельсавета Мядзельскага раёна.

Гісторыя

Створана на двух штучных ставах, пабудаваных у пачатку XX стагоддзя ў сядзібна-паркавым комплексе Камарова з мэтай выкарыстання энергіі вады для работы млына і сталярнага цэха. Млына і цэху ўжо даўно няма, але ставы і дамбы добра захаваліся. Электрычнасцю з піка ГЭС плануецца частковага задаволіць патрэбы ў электрычнай энергіяй в. Камарова і, перш за ўсё, вулічнага асвятлення сядзібна-паркавага комплексу. У канцы 2008 года ўзведзены фундамент будынка гідраэлектрастанцыі, устаноўлены зруб, набыты неабходныя будаўнічыя матэрыялы і электраабсталяванне. Апроч гэтага, выкананы комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вадаёма, вадатокаў, берага плаціны, прылягаючай тэрыторыі, пад’ездаў, у ставе пасаджаны ліліі. Распрацаваны таксама праект электратэхнічнай схемы вулічнага асвятлення, завезена абсталяванне, набыты асвятляльныя прыборы.

У 2009 годзе міні-ГЭС пачала працаваць, аднак з-за недахопу вады ГЭС працуе шэсць гадзін у суткі і вырабляе тры кілаваты электраэнергіі[2].

Зноскі

  1. Бизнес-инкубатор и мини-ГЭС в Комарово: размеры не имеют значения
  2. Цуда-вёска на Мядзельшчыне працуе на сонечных батарэях Архівавана 11 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камарова (Свірскі сельсавет)
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Эканоміка Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Электрастанцыі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Электрастанцыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Піка ГЭС у Беларусі