wd wp Пошук:

Калінаўскае падняцце

Калінаўскае падняцце (ад назвы вёскі Калінаўка ў Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у межах Чырвонаслабодскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1968 годзе сейсмаразведкай. Вылучаецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладаў.

Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Калінаўскае падянцце — монаклінальны блок, абмежаваны з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі, з падняццем гарызонтаў у паўднёва-ўсходнім напрамку пад вуглом 3—5º. Памеры 10×1,5 км. Па міжсалявых адкладах Калінаўскае падняцце — прыразломная антыкліналь субшыротнага распасцірання з паднятым паўночным і апушчаным па разломе паўднёвым крыламі. Памеры 9×2 км, амплітуда 100 м. Развіццё Калінаўскага падняцця звязана пераважна з фарміраваннем Чырвонаслабодскага разлому і разломаў, якія яго акаймоўваюць. Асноўныя этапы развіцця — лебядзянскі (позні дэвон) і каменнавугальны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Геалогія Любанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Прыпяцкі прагін