wd wp Пошук:

Каляровая металургія Беларусі

Каляровая металургія Беларусі — другая з падгалін металургічнай галіны металургічнай галіны прамысловасці Беларусі.

Сваёй прыроднай сыравіннай базы для каляровай металургіі Беларусь не мае. З канца XIX ст. існавалі невялікія медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом.

Хуткае развіццё ў другой палове ХХ ст. электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці запатрабавала выкарыстанне вялікай колькасці каляровых металаў, найперш алюмінію. Зараз у Беларусі працуе адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. Маецца невялікая ліцейная вытворчасць у Гомелі і Мазыры. У 2010-х у Белаазёрску пачаў працу завод «Белінвестгандль-Сплаў» па экалагічна бяспечнай вытворчасці свінцу і свінцовых сплаваў з адпрацаваных свінцова-кіслотных батарэй.[1]

Неабходна адзначыць, што ў 90-х гг. ХХ ст. Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лому каляровых металаў, але зараз значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы.

Зноскі

  1. https://bit-splav.by/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Металургія Беларусі
Катэгорыя·Каляровая металургія