wd wp Пошук:

Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі

Збан, знойдзены ў селішчы

Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі (англ.: Derby Racecourse Roman settlement) — трэцяе пасяленне ў Дэрбі, невялікі горад рымскай правінцыі ў Брытаніі. Ён размяшчаўся ў 600 метрах на ўсход ад форта Дэрвентыя (Derventio) у Літл Чэстэр (абмежаваны цяпер з усходу Бафорт-стрыт і Олд-Мансфілд-роўд, Нотынгем-роўд з поўдня, ракой з захаду і Darley and Little Eaton з поўначы), у сучасным Дэрбішыры[1]. З Дэрвентыя ў Соўл праз паселішча праходзіла рымская дарога — Ікнілдская дарога. Паселішча ўнесена ў спіс нацыянальных помнікаў (National Monument) пад нумарам 13236. Раскопкі мясцовасці праводзіліся з 1968 па 1974 годы.

Першы рымскі форт у гэтай мясцовасці, рымскі форт парку Стрэт, быў пабудаваны на іншым беразе ракі Дэруэнт у парку Стрэт; каля 80 года ён быў заменены фортам у Літл Чэстэр. Форт быў пазней паўторна акупаваны і выкарыстоўваўся ў наступныя 25 гадоў, затым вызвалены, пакуль у III стагоддзі вакол горада не была пабудавана каменная сцяна[2]. Існуюць сведчанні шырокай дзейнасці рымлян у Літл-Чэстэр.

Кальцавое рымскае паселішча Дэрбі было заснавана каля 90 года нашай эры[3]. Яно адносицца да английскай спадчыны як важны прыклад форт-Вікус. Гэта было грамадзянскае паселішча пры рымскім ваенным форце, у дадзеным выпадку — Дэрвентыя. Гэта азначае, што карновіі прымалі рымскі лад жыцця і інтэграваліся ў рымскую эканоміку, гэта значыць раманізаваліся[4].

Былі выяўленыя керамічныя печы, датаваныя ад 90 года да сярэдзіны II стагоддзя, паселішча спецыялізавалася на вытворчасці керамікі (пазней — на працах з металам). Знойдзены там жа збан у цяперашні час дэманструецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. У горадзе таксама існавали вялікія могілкі з пяццю каменнымі маузалеями[5].

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. Burnham, Barry C; Wacher, John (1990). The Small Towns of Roman Britain. London: B T Batsford. ISBN 9780520073036.
  2. Vinnels, Maria Manor Kingsway SPD Derby(нявызн.). White Young Green Envronment Ltd for English Heritage (15 чэрвеня 2006). Праверана 25 ліпеня 2011.
  3. Roman industrial site on Derby Racecourse(нявызн.). Pastscapes. English Heritage. Праверана 25 ліпеня 2011.
  4. Derby Racecourse Roman vicus & cemetry(нявызн.). Derby City Council. Праверана 23 May 2011.
  5. Clay, Patrick; Sam George An Archaeological Desk-Based Assessment for Proposed Development at the former Union Iron Foundry, City Road, Derby (SK 353 372)(нявызн.). University of Leicester Archaeological Services (2008). Праверана 25 ліпеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рымская Брытанія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэрбі