wd wp Пошук:

Кальмарскі сабор

Кафедральны сабор Кальмара (шведск.: Kalmar domkyrka) — у наш час галоўная царква прыходу Кальмар. Да 1915 года быў кафедральным саборам епархіі Кальмара, якая затым у якасці прыходу ўвайшла ў епархію Векшэ. Аднак за царквой захавалася назва кафедральнага сабора.

Будынак пабудаваны па праекце шведскага архітэктара Нікадэмуса Тэсіна Старэйшага. За ўзор ім была ўзята рымская царква Іль-Джэзу. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1660 годзе, асвячэнне адбылося ў 1700 годзе.

Галоўны алтар
Інтэр'ер сабора

У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы класіцызму і барока. Будынак мае крыжападобную форму — заходняя частка ўпрыгожана дзвюма вежамі, а ва ўсходняй знаходзіцца апсіда, унутры якой размешчаны алтар. Ззаду алтара маецца алтарная карціна, якая адлюстроўвае зняцце Ісуса Хрыста з крыжа (падобныя выявы характэрны для шведскай высокацаркоўнай лютэранскай традыцыі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1682 годзе
Катэгорыя·Кальмар (Швецыя)