wd wp Пошук:

Калодзежскі сельсавет

Кало́дзежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Любішына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калодзезскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калодзезі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)[1]. 22 сакавіка 1989 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына. 27 лістапада 1989 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы), у склад Вайнілаўскага сельсавета перададзены пасёлак Індом[3]. 28 мая 2013 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2163 чалавекі[5], з іх 92,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Калодзежскі сельсавет