wd wp Пошук:

Калаціцкі сельсавет

Кала́ціцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Калацічы.

Утвораны 25 лютага 1964 года як Барысаўшчынскі сельсавет у складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Барысаўшчына. З 30 ліпеня 1966 года ў Глускім раёне. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Бервы, Вільча, Карпавічы і пасёлак Кіраўскае[1]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Калацічы, сельсавет перайменаваны ў Калаціцкі сельсавет[2].

20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Завалочыцкага сельсавета перададзены вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы[3]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета, у склад сельсавета перададзена вёска Заполле Хваставіцкага сельсавета[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1160 чалавек[5], з іх 96,6 % — беларусы[6].

На землях сельсавета знаходзіцца экс/база «Глуск».

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Калаціцкі сельсавет