wd wp Пошук:

Кайса Бергквіст

Кайса Маргарэта Бергквіст (шведск.: Kajsa Margareta Bergqvist; нар. 12 кастрычніка 1976, Солентуна (камуна), Стакгольм, Швецыя) — шведская чэмпіёнка свету і Еўропы па скачках у вышыню, лаўрэатка Нацыянальнай спартыўнай узнагароды, медаля «Брагдгулд». Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.

Рэкорды

Уладальніца сусветнага рэкорду сярод жанчын па скачках у вышыню ў памяшканні — 208 см[1]. Гэты вынік уваходзіць у чацвёрку лепшых скачкоў у вышыню ў гісторыі. Акрамя Кайсы адзнаку 208 см на афіцыйных спаборніцтвах пераадольвалі толькі Стэфка Кастадзінава (якая таксама ўстанавіла сусветны рэкорд 209 см) і Бланка Улашыч. Аднак апошнія дзве спартсменкі дасягнулі гэтых вынікаў на адкрытым стадыёне.

Рост Кайсы — 175 см, вага — 59 кг[1] . Пры такім невысокім для спартсменкі росце яе вынікі асабліва дзіўныя. Для параўнання: рост Стэфкі Кастадзінавай — 180 см, Бланкі Улашыч — 193 см. Кайса валодае нефармальным рэкордам рознасці скачка ў вышыню і росту, які складае 33 см[1].

Медалі

Алімпійскія гульні[2]

Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы

Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Чэмпіянаты Еўропы

Чэмпіянаты Еўропы ў памяшканні

Дзяржаўныя ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Характарыстыка Кайсы Бергквіст на сайце IAAF
  2. Кайса Бергквіст на старонцы Міжнароднага алімпійскага камітэта
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Спартсмены Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў