wd wp Пошук:

Казімір Людвік Бялінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялінскі.

Казімір Людвік Бялінскі (? — 23 сакавіка 1713, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, падкаморы надворны каронны (16891702), маршалак надворны каронны (1702), маршалак вялікі каронны (17021713), маршалак сойма, дыпламат, староста тухольскі, млаўскі, чэрскі, макоўскі, мальбаркскі, асецкі і гарвалінскі. Кавалер Ордэна Белага Арла.

Біяграфія

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша». Сын ваяводы мальбаркскага Яна Францішка Бялінскага (памёр у 1685) і Ганны фон Акерстоф (памерла да 1671). Дзякуючы шлюбу з Людвікай Марыяй Морштын быў звязаны з прафранцузскай партыяй пры двары.

Абіраўся паслом на соймы ў 1683, 1688 і 1690 гадах. У 1688 годзе падпісаў у Берліне пагадненне з курфюрстам аб адпраўцы брадэнбургскіх ваенных атрадаў на дапамогу Польшчы, якая ваявала тады з асманскай імперыяй. У 1689 у атрымаў пасаду падкаморыя надворнага кароннага.

У 1697 у падчас бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай Казімір Людвік Бялінскі быў абраны маршалкам элекцыйнага сойма, падчас якога падтрымаў кандыдатуру французскага прынца Франсуа Луі дэ Канці на польскі сталец. Пазней перайшоў на бок саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага, якому ў 1699 годзе выдаў дыплом аб яго абранні на польскі трон. У 1702 годзе Казімір Людвік Бялінскі атрымаў пасаду маршалка надворнага кароннага, у тым жа годзе быў прызначаны маршалкам вялікім каронным.

Двор Казіміра Бялінскага знаходзіўся ў маёнтку Отвацк Велькі(польск.) бел., які часта наведваў сам польскі кароль. Марыяна, дачка Казіміра, стала каханкай Аўгуста Моцнага. У 1703 годзе Казімір Бялінскі выдаў сваю дачку замуж за падкаморага вялікага літоўскага Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Падчас Паўночнай вайны Казімір Людвік Бялінскі знаходзіўся ў 17041712 гадах ў Гданьску, фармальна не падтрымліваючы ніводзін з бакоў канфлікту.

Сям’я

У 1682 годзе ажаніўся з Людвікай Марыяй Морштын (?—1730), дачкой падскарбія вялікага кароннага Яна Анджэя Морштына (16211693) і Катажыны Гордан. Дзеці:

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Старосты гарвалінскія
Катэгорыя·Старосты тухольскія
Катэгорыя·Старосты чэрскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты асецкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1713 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Падкаморыя надворныя каронныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старосты макоўскія
Катэгорыя·Маршалкі вялікія каронныя
Катэгорыя·Бялінскія герба «Юноша»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Маршалкі надворныя каронныя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Старосты мальбаркскія
Катэгорыя·Старосты млаўскія
Катэгорыя·Род Бялінскіх герба «Юноша»
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай