wd wp Пошук:

Казімір Іваноўскі

Казімір Іваноўскі (польск.: Kazimierz Iwanowski; 23 красавіка 1922, Вільня — 29 верасня 2002) — польскі вучоны ў галіне машынабудавання, аўтар успамінаў.

Біяграфіяныя звесткі

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Вільні. Сын адваката Станіслава Іваноўскага, унук Леанарда Іваноўскага з маёнтка Лябёдка Лідскага павета. Пісаў пра сваю сям’ю так:[2]

"

Сям’я наша была цікавай. Мой бацька Станіслаў меў трох братоў, і кожны з іх быў рознай нацыянальнасці. Самы старэйшы Ежы, інжынер, шмат разоў займаў міністэрскія пасады, быў сенатарам ІІ Рэчы Паспалітай і лічыў сябе палякам. Другі — Вацлаў, хімік, прафесар Варшаўскай політэхнікі, быў беларусам. Трэці — Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэта быў летувісам. Такія сямейныя падзелы не былі рэдкасцю на тэрыторыі былога ВКЛ, і асаблівай адзнакай сям’і Іваноўскіх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меў у сваяках прыёмнага радавітага кітайца — такога больш ні ў кога не было.

"

Скончыў Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, затым выкладаў у ім. Атрымаў доктарскую ступень, дацэнт. У 1979 выехаў за мяжу[3], прафесар універсітэта Рывер-Стэйт(англ.) бел. у Нігерыі[4].

Выдаў у 1995 годзе кнігу ўспамінаў з гісторыі міжваеннай Віленшчыны.

Памёр у 2002 годзе[5].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 красавіка 2022.
  2. Iwanowski K. Wspomnienia z kresowej mlodosci. — Bydgoszcz, 1995. S. 6.
  3. Historia Katedry KiEM
  4. blerf.org
  5. sejm-wielki.pl
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іваноўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе