wd wp Пошук:

Казялец Каўфмана

Казялец Каўфмана[3] (Batrachium kauffmanii) — від раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), распаўсюджаны ва ўмеранай Еўразіі ад Польшчы да Японіі.

Апісанне

Сцеблы голыя, непатоўшчаныя. Лісце доўгае, чарашковае; пласцінкі ў абрысе вілападобныя, па-за вады моцна зліпаюцца, 6-10 см даўжынёй, шматкроць (4-5 раз) 3-раздзельныя (толькі на канцах 2-раздзельныя) на валасападобныя далікатныя часткі, унутраная частка ліста значна карацей бакавых. Кветаножкі даўжэй лісця або роўныя ім. Кветкі 12-15 мм у дыяметры. Пялёсткі зваротнаяйкападобныя. Тычынак 10-12. Плодзікаў ≈ 30, нераўнабока-эліптычныя, ≈ 2 мм даўжынёй, голыя[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ва ўмеранай Еўразіі ад Польшчы да Японіі[5]. Расце ў павольных водах[4].

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 10 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Batrachium    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Batrachium kauffmannii
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ranunculus kauffmannii
  4. 1 2 www-sbras.nsc.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2018. Праверана 28 жніўня 2019. (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Казялец
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI