wd wp Пошук:

Казладуй

Казладуй (балг.: Козлодуй) — горад у Балгарыі. Знаходзіцца ў Врацкай вобласці, уваходзіць у абшчыну Казладуй. Насельніцтва — 14247 чалавек.

Гісторыя

Вакол горада знойдзена мноства старажытных паселішчаў і археалагічных помнікаў. У цэнтры сучаснага Казладуя ў рымскія часы знаходзілася фракійскае паселішча, паблізу стаялі дзве рымскія крэпасці. Назва «Казладуй» або «Катазлук» фіксуецца ў дакументах асманскай эпохі XV—XVI стагоддзяў; па адной з версій, яно паходзіць ад тур. Kozludere «нізкі дол», па іншых — значыць «ледзяны кут» або паходзіць ад імя або мянушкі Казла.

У гісторыю Балгарыі Казладуй увайшоў у 1876 годзе, калі там 17 траўня (ст. ст.) з парахода з Румыніі высадзіўся атрад Хрыста Боцева (гл. Красавіцкае паўстанне). Горад быў адбіты ў турак падчас руска-турэцкай вайны ў 1877 годзе.

Пасёлак гарадскога тыпу з 1964 года, горад з 1968 года. У 1970—1974 гадах каля горада пабудавана АЭС Казладуй.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2022_2.txt
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Врацкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады на Дунаі