wd wp Пошук:

Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт

Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт (тат. Казан мілі тикшеренү тэхналогія універсітэты, Qazan ilkülәm tikşerenü texnologiə universitetı) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Казань.

Гісторыя

Гісторыя КНДТУ вядзе свой пачатак з Казанскага злучанага прамысловага вучылішча, адкрытага ў 1890 годзе. У 1919 годзе Казанскае прамысловае вучылішча было пераўтворана ў Казанскі політэхнічны інстытут. 13 мая 1930 года на базе хімічнага факультэта Казанскага політэхнічнага інстытута і хімічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага універсітэта быў створаны Казанскі хімічны інстытут, які з 23 чэрвеня 1930 года стаў называцца Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам ім. А. М. Бутлерава, а з 23 красавіка 1935 года па снежань 1992 — Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам ім. С. М. Кірава (КХТІ).

У 1992 годзе КХТІ быў перайменаваны ў Казанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (КДТУ). У 2010 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

Рэйтынгі

У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА», ўключыла ВНУ ў спіс лепшых вышэйшых навучальных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе яму быў прысвоены рэйтынгавы клас «Е».[1]

Спасылкі

Зноскі

  1. Складзены свежы рэйтынг ВНУ Расіі і краін СНД
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Казані
Катэгорыя·Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі