wd wp Пошук:

Кадзінскі сельсавет

Ка́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кадзіна.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дарскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Таранаўскага і Шчэжарскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Дары I[1]. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсавета[2].

15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет утвораны зноў з часткі Вяйнянскага сельсавета, у яго склад увайшлі 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)[3]. 21 чэрвеня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дары I у вёску Кадзіна, сельсавет перайменаваны ў Кадзінскі[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Нядашаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дары I, Зімніца, Падгор’е і Сідараўка)[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 4710 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8].

Склад

Па стану на 2009 год у склад сельсавета ўваходзіла 12 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 18 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7]
Брылівёска384*151*353*
Вялікая Бароўкавёска213100198
Гароднявёска543148
Зылівёска22*16*17*
Кадзінааграгарадок17536261781
Каменкавёска23*13*19*
Канстанцінаўкавёска32*21*29*
Качурынавёска65*30*50*
Латрошчавёска1074
Любужвёска10146121
Малееўкавёска15*12*13*
Мядзвёдаўкавёска12959110
Падбеллевёска763867
Раманавічыаграгарадок13304911306
Таранававёска23095276
Чаромушківёска397155428
Шчэжар 1вёска337137341
Шчэжар 2вёска362230
* – да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[9].

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Культавыя збудаванні

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 182. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Кадзінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе