wd wp Пошук:

Кадзуа Ісігура

Кадзуа Ісігура (нар. 8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменнік японскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2017 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і акіянографа Ісігура Сідзуо. У 1960 годзе сям’я Ісігура пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтр графства Сурэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на даследчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а затым працягнуў навучанне ў граматычнай гімназіі Сурэя. Пасля сканчэння школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клубах.

У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кенцкі ўніверсітэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакалаўра англійскай мовы і філасофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лондане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўніверсітэце Усходняй Англіі. Ва ўніверсітэце адзін з семінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдберы. У 1983 годзе Ісігура атрымаў брытанскае грамадзянства.

Творчасць

Кадзуа Ісігура быў ганараваны Букераўскай прэміяй за раман «Рэшта дня», які выйшаў у 1989 годзе. Па матывах твору быў зняты аднайменны фільм, які атрымаў восем намінацыяў прэміі «Оскар».

Раман «Не адпускай мяне» паводле версіі часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.

Кадзуа Ісігура сааўтар слоў некалькіх песень альбомаў джазавай спявачкі Стэйсі Кент «Сняданак у ранішнім трамваі» 2007 года («Breakfast On the Morning Tram») і «Зменлівыя агні» 2013 года («The Changing Lights»).

Беларускія пераклады

Раман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Kazuo Ishiguro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/features/kazuo-ishiguro-the-writers-musical-shortstory-collection-belies-his-love-for-warrior-tales-1680747.html
  4. http://www.bbc.co.uk/blogs/radio4/authors/Joby_Waldman
  5. http://www.nytimes.com/books/00/09/24/reviews/000924.24gorra2t.html
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нагасакі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Усходняй Англіі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Катэгорыя·Лаўрэаты Букераўскай прэміі