wd wp Пошук:

Кагул

Кагул (укр.: Кагул) — заліўнае возера ў нізоўях Дуная, размешчанае ў Рэнійскім раёне Адэскай вобласці на ўсход ад горада Рэні. Плошча возера мае сезонныя ваганні і складае ад 82 да 93,5 км². Максімальная глыбіня — 7 м, у сярэднім 1,5 — 2 м. Паўднёвая частка возера шырокая (шырыня — да 11 км, даўжыня — 18 км), паўночная — вузкая, выцягнутая (шырыня — да 2 км, даўжыня — 15 км). Тэмпература летам — да +30 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады — ад 0,8 да 1,5 г/л. З поўначы ў возера ўпадае рака Кагул.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта