wd wp Пошук:

Кагальнае

Кагальнае возера — возера ў горадзе Глыбокае. Адносіцца да басейна ракі Бярозаўка. Плошча — 0,15 км². Даўжыня — 0,62 км, шырыня — 0,38 км, даўжыня берагавой лініі — 1,68 км. Максімальная глыбіня — 5 м, сярэдняя — 2,86 м. Аб’ём вады ў возеры — 0,44 млн м³.

Кагальнае возера ў 1930 г.

Берагі пясчаныя, часткова занятыя будынкамі. Дно каля берага пясчанае, далей глейкае. На ўсходзе ўпадаюць ручаі з азёр Бяглец і Крывое. На поўначы вцякае ручай у возера Вялікае. Возера насяляюць акунь звычайны, плотка, лешч, шчупак, лінь і г. д.

У мінулым звалася Глыбокае, на яго берагах узнік горад. Сучасная назва возера паходзіць ад яўрэйскага слова «кагал» (яўрэйская грамада).

На Кагальным возеры традыцыйна праводзяцца святы і народныя гулянні на Купалле з «хадою па вадзе», вогнішчамі, гульбішчамі і канцэртамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Глыбокае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96