wd wp Пошук:

Каарла Кастрэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастрэн. Каарла Кастрэн (фінск.: Kaarlo Castrén; 28 лютага 1860, Туртала — 19 верасня 1938, Хельсінкі, Фінляндыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.

Нарадзіўся ў Туртала (цяпер — Пеле), у 1887 годзе атрымаў ступень бакалаўра права. З 1888 па 1892 гады служыў у фінансавай службе Сената Фінляндыі, і у 1888—1898 гадах — у адвакацкай канторы «Кастра і Снелман». З 1892 па 1904 гады быў членам савета дырэктараў у банку Kansallis-Osake-Pankki, быў сенатарам з 1908 па 1909 год, пасля чаго ён заснаваў уласную адвакацкую кантору. У 1916 годзе Кастрэн быў абраны дырэктарам банка Kansallis-Osake-Pankki.

З лістапада 1918 года па красавік 1919 г.одабыў міністрам фінансаў Фінляндыі, пасля чаго з 17 красавіка па 15 жніўня 1919 года быў прэм’ер-міністрам. Урад Кастрэна ўнес прапанову аб рэспубліканскай форме кіравання Фінляндыі, і пасля прыняцця гэтай прапановы адпраўлены ў адстаўку.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1013265297 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лапландыі (Фінляндыя)
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры фінансаў Фінляндыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных