wd wp Пошук:

Зіновій Барысавіч Песін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Песін. Зіновій Барысавіч Песін (падпольная мянушка Зоя; 2-я палова XIX ст., Горкі, Магілёўская губерня — 28 сакавіка 1919) — рэвалюцыянер, бальшавік, удзельнік усталявання савецкай улады ў Беларусі[1].

Біяграфія

Бацька — Барыс Песін, грузавы балагол (рамізнік).

Працаваў сталяром. У 1917 годзе адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай фракцыі Гомельскага гарадскога прафсаюза столяраў, начальнік атрада па барацьбе са спекуляцыяй, начальнік загараджальнага атрада[1].

Падчас грамадзянскай вайны ў перыяд акупацыі Гомеля кайзераўскімі войскамі член падпольнага камітэта Палескай губернскай арганізацыі РКП(б), член падпольнай баявой дружыны[1]. У 1918 годзе ў доме З. Б. Песіна была падпольная кватэра.

У 1919 годзе загінуў падчас Стракапытаўскага паўстання[2] ў Гомелі.

31 сакавіка 1919 года 25 ахвяр Стракапытаўскага паўстання, сярод іх і Зіновія Песіна, пахавалі ў брацкай магіле.

Памяць

Мемарыяльная пліта на магіле камунараў-чэкістаў у скверы імя Ф. Э. Дзяржынскага.

У 1949 годзе на брацкай магіле камунараў усталяваны помнік — мемарыяльная пліта.

Імем Зіновія Песіна ў Гомелі названа вуліца Песіна[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гомельпедия. Электронны энцыклапедычны даведнік Гомеля
  2. Г. Лялевіч. Стракапытаўщына: старонка з гісторыі контр-рэвалюцыйных выступленняў у гады грамадзянскай вайны. — М.-П .: Госиздат, 1923. — 64 с.
  3. Сяргей Вяршынін. Гісторыя незвычайнай і таямнічай вуліцы Песіна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках