wd wp Пошук:

Зімовы пейзаж. Вятка

Зімовы пейзаж. Вятка (Іншыя вядомыя назвы — «Ратонда ў Аляксандраўскім садзе», «У старадаўнім парку») — пейзаж С. Ю. Жукоўскага, напісаная ім у 1921 годзе падчас знаходжання ў Вятцы.

Месца дзеяння

Цэнтральная ратонда Александраўскага сада

Гарадскі публічны сад(руск.) бел. быў створаны восенню 1825 пры губернатары А. І. Рыхлеўскім пасля наведвання Вяткі імператарам Аляксандрам I. Афіцыйнае адкрыццё саду адбылося 30 жніўня 1835 года.

У снежні 1835 з дазволу імператара сад атрымаў назву «Аляксандраўскі» у гонар спадкаемца прастолу, будучага цара Аляксандра II.

Дзве ратонды і іншыя архітэктурныя элементы парку былі спраектаваныя губернскім архітэктарам(руск.) бел. А. Я. Цімафеевым[1][2], але можна сустрэць памылковую інфармацыю, што іх аўтар — А. Л. Вітберг(руск.) бел.[3]. Ратонды, уваходны партал і рашотку Аляксандраўскага саду можна паставіць у шэраг лепшых дасягненняў рускай садова-паркавай архітэктуры перыяду позняга класіцызму. Ансамбль Аляксандраўскага саду па праве лічыцца адным з лепшых твораў паркавай архітэктуры правінцыйнага класіцызму[4][5].

С. Ю. Жукоўскі разам з сям’ёй пражыў у Вятцы з 1919 года да мая 1921 года, у гэты час і была напісана карціна.

Апісанне карціны

Пад яркім, ужо амаль вясновым небам, касыя ярка-блакітныя цені перасякаюць заснежаную паркавую алею з пратаптанымі ў ёй ледзь прыкметнымі сцежкамі. Яркія ў бэзавай смузе галінкі кустоў і дрэў, насычаная і сакавітая зеляніна елак і лёгкае яркае сіняе неба над цішынёй старога парку[3].

Іншыя варыянты сюжэту

Ранняя вясна (Альтанка ў парку), 1919-21. Курская абласная карцінная галерэя(руск.) бел.

У Курскай абласной карціннай галерэі(руск.) бел. захоўваецца карціна С. Ю. Жукоўскага, на якім паказана другая ратонда Аляксандраўскага парку. Мастацтвазнаўцы Курскай галерэі пазначаюць дату стварэння карціны 1910 годам, але з уліка звестак пра гады, у якія мастак наведваў Вятку, падаецца, што часам стварэння трэба лічыць прамежак паміж 1919 і 1921 гадамі ці нават пазнейшы час.

Зноскі

  1. Вятка на картинах С. Ю. Жуковского. (руск.)
  2. Александровский сад в Вятке (руск.)
  3. 1 2 Жуковский С. Ю. В старинном парке. (Вятка. Ротонда в Александровском саду). 1921 Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Вятка. Памятники и памятные места.— Киров, 2002
  5. Энцыклапедыя зямлі Вяцкай(руск.) бел. / отв. В. Ситников. — ГИПП «Вятка», 1996. — Т. 5 - Архитектура. — 385 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-86645-012-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1921 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны Станіслава Жукоўскага