Зімовы пейзаж. Вятка (Іншыя вядомыя назвы — «Ратонда ў Аляксандраўскім садзе», «У старадаўнім парку») — пейзаж С. Ю. Жукоўскага, напісаная ім у 1921 годзе падчас знаходжання ў Вятцы.
Гарадскі публічны сад(руск.) бел. быў створаны восенню 1825 пры губернатары А. І. Рыхлеўскім пасля наведвання Вяткі імператарам Аляксандрам I. Афіцыйнае адкрыццё саду адбылося 30 жніўня 1835 года.
У снежні 1835 з дазволу імператара сад атрымаў назву «Аляксандраўскі» у гонар спадкаемца прастолу, будучага цара Аляксандра II.
Дзве ратонды і іншыя архітэктурныя элементы парку былі спраектаваныя губернскім архітэктарам(руск.) бел. А. Я. Цімафеевым[1][2], але можна сустрэць памылковую інфармацыю, што іх аўтар — А. Л. Вітберг(руск.) бел.[3]. Ратонды, уваходны партал і рашотку Аляксандраўскага саду можна паставіць у шэраг лепшых дасягненняў рускай садова-паркавай архітэктуры перыяду позняга класіцызму. Ансамбль Аляксандраўскага саду па праве лічыцца адным з лепшых твораў паркавай архітэктуры правінцыйнага класіцызму[4][5].
С. Ю. Жукоўскі разам з сям’ёй пражыў у Вятцы з 1919 года да мая 1921 года, у гэты час і была напісана карціна.
Пад яркім, ужо амаль вясновым небам, касыя ярка-блакітныя цені перасякаюць заснежаную паркавую алею з пратаптанымі ў ёй ледзь прыкметнымі сцежкамі. Яркія ў бэзавай смузе галінкі кустоў і дрэў, насычаная і сакавітая зеляніна елак і лёгкае яркае сіняе неба над цішынёй старога парку[3].
У Курскай абласной карціннай галерэі(руск.) бел. захоўваецца карціна С. Ю. Жукоўскага, на якім паказана другая ратонда Аляксандраўскага парку. Мастацтвазнаўцы Курскай галерэі пазначаюць дату стварэння карціны 1910 годам, але з уліка звестак пра гады, у якія мастак наведваў Вятку, падаецца, што часам стварэння трэба лічыць прамежак паміж 1919 і 1921 гадамі ці нават пазнейшы час.