wd wp Пошук:

Зімовы грыб

Зімовы грыб, апенька зімовая (Flammulina velutipes) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Physalacriaceae.

Апісанне

Шапка дыяметрам 2—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, гладкая, слізістая, іржава-жоўтая або жоўта-карычневая. Мякаць вадзяністая, бепая або жаўтаватая. Пласцінкі амаль свабодныя, жаўтавата-палевыя. Ножка цыліндрычная, пругкая, шчыльная, валасіста-аксамітная, каля пласцінак светлая, каля асновы карычневая. Споры авальныя, гладкія, бясколерныя.

Арэал

Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў паўднёвых краінах. На Беларусі расце групамі на лісцевых дрэвах, пнях і ламаччы ў верасні—кастрычніку.

Выкарыстанне

Ядомы грыб. Спажываецца свежы, марынаваны, солены.

У філатэліі

Паштовая марка Беларусі

У 1999 годзе Белпошта выкарыстала выяву зімовага грыба на паштовай марцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Агарыкальныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта