wd wp Пошук:

Зілант

Сцяг Казані

Зілант — цмок, выяўлены на гербе і сцягу Казані, сталіцы Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.

Таксама Зілант выяўлены на гербах Кашыры (Маскоўская вобласць) і многіх гарадоў Татарстана.

Ужыванне

Калісьці выява крылатага цмока была змешчаная на пячатцы казанскага хана, потым яна перайшла на дзяржаўную пячатку рускага цара Івана IV. Пазней выявай цмока ўпрыгожвалі стальцы і парадныя сервізы расійскіх манархаў. У нашы дні Зіланта можна ўбачыць у Казані на чыгунных агароджах гаўбцаў і флюгерах на дамах.

Таксама Зілант знак фэсту аматараў ролевых гульняў «Зіланткон».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цмокі
Катэгорыя·Негеральдычныя фігуры
Катэгорыя·Татарская міфалогія