wd wp Пошук:

Зярвінас

Зярвінас (літ.: Zervynos) — вёска ў паўднёвай Літве, у Варэнскім раёне Алітускага павета, за 8 км на паўночны ўсход ад Марцінконіса, за 16 км на паўднёвы захад ад Варэны.

Агульная характарыстыка

Зярвінас

Зярвінас размешчана берагах ракі Ула і яе прытока Павільніса, з усіх бакоў акружаная Дайнаўскім лесам і ўключана ў тэрыторыю Дзукійскага нацыянальнага парку.

Зярвінас — архітэктурны помнік дзяржаўнага значэння, складаецца з 48 сядзіб, з якіх 8 з’яўляліся этнаграфічнымі. У цяперашні час налічваецца 11 ахоўных сядзіб з 35 будынкамі, прызнанымі помнікамі канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў.

Захавалася традыцыйная драўляная архітэктура і агульны план, які сфармаваўся ў XVIII стагоддзі. Тут маюцца таксама вялікія драўляныя крыжы, хвоі з дупламі (раней выкарыстоўваліся для пчалярства), могілкі, месца неалітычнай стаянкі[1].

Праз вёску праходзіць чыгунка Вільнюс — Марцінконіс (былая частка лініі Санкт-Пецярбург-Балтыйскі — Варшава-Усходняя, разарванай пасля дэмантажу ўчастка Марцінконіс — Узбярэж), па якой ездзіць прыгарадны дызель-цягнік Вільнюс — Марцінконіс.

Гісторыя

Вёска згадваецца з 1742 года. У 1869 годзе было 17 сядзіб. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнай войнамі мястэчка было на тэрыторыі спачатку Сярэдняй Літвы (19201922), затым Польшчы. У савецкі час у вёсцы працавала пачатковая школа. Тут жыў і працаваў пісьменнік Юозас Апуціс. У вёсцы здымаліся фільмы «Ніхто не хацеў паміраць» (1965) і «Факт» (1981).[2]

Насельніцтва

У 1798 годзе было 104 жыхара, у 1858 годзе — 133, у 1921 годзе — 235. Паводле перапісу насельніцтва 1959 года ў вёсцы налічвалася 190 чалавек, у 1970 годзе — 186 чалавек, у 1989 годзе — 103, у 2011 годзе насельніцтва складала 47 чалавек, у 2013 годзе — 50 жыхароў.[2]

Зноскі

  1. Zervynos. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. 619 psl.
  2. 1 2 VLE

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Марцінконіская сянюнія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Населеныя пункты Варэнскага раёна