wd wp Пошук:

Зянон Мартынюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартынюк. Зянон Мартынюк (польск.: Zenon Martyniuk; нар. 23 чэрвеня 1969, в. Грэдэлі, Беластоцкае ваяводства, ПНР) — польскі спявак дыска-пола, які паходзіць з польскіх беларусаў. Найбольшую славу меў у 1980—1990-я гады.

Паходжанне

Нарадзіўся 23 чэрвеня 1969 года[1] ў беларускай сям’і ў вёсцы Грэдэлі на Падляшшы (тады Беластоцкае ваяводства, ПНР). Тата мае імя Васіль, а маці Тэрэза. Зянон Мартынюк быў ахрышчаны ў праваслаўі, хоць яго маці каталічка, а толькі тата праваслаўны[2].

Творчасць

Песні запісваў на польскай мове ў дыска-пола. Выкарыстоўвае электронныя музычныя інструменты. Часта выступае на тэлебачанні «Пола-ТБ».

Творы

Зборнікі

Назва Год
Wspomnienie 1994
Do Ciebie… (з Вальдакам Окштулем) 2006

Асобныя песні

Назва Год Месца
СВГП
«Za zdrowie pań» (Зянон Мартынюк і Эдвард Гулевіч) 2015 43
«Jola» 2019

Зноскі

  1. Жыццяпіс З. Мартынюка
  2. Зянон — праваслаўнае ймя
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Дыска-пола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў