wd wp Пошук:

Зянон Грахлеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грахлеўскі. Зянон Грахалеўскі (польск.: Zenon Grocholewski; 11 кастрычніка 1939, в. Брудкі, Пазнаньскае ваяводства, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў).

Біяграфія

Скончыў духоўную семінарыю ў Познані і ў 1963 прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працаваў вікарыем у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Познані. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў з залатым медалём. У 1972 абараніў доктарскую дысертацыю, якая таксама была адзначана залатым папскім медалём. Пасля вучобы Зянон Грахалеўскі застаецца ў Рыме і працуе ў найвышэйшым трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Бярэ ўдзел у распрацоўцы новага Кодэкса Кананічнага Права, уведзенага Янам Паўлам II, дапамагае Папу ў правядзенні рэформы Рымскай Курыі. У 1980 прызначаны канцлерам і сакратаром найвышэйшага касцёльнага суда. У 1983 з рук Папы Яна Паўла II прыняў біскупскае пасвячэнне, а ў 1991 названы архібіскупам. У 1998 прызначаны Прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якая курыруе дзейнасць семінарый і каталіцкіх навучальных устаноў. У 2001 Зянон Грахалеўскі абвешчаны кардыналам.

З’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, пераважна ў галіне права, якія выдаваліся на многіх мовах.

Зноскі

  1. 1 2 Muere el cardenal Zenon Grocholewski — 2020.
  2. Fallece el cardenal Zenon Grocholewski, prefecto emérito para la Educación Católica — 2020.
  3. http://www.past.va/content/past/en/academicians/honorary.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыналы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Акадэмічных пальмаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме