Зялёныя кадры (харв.: Zeleni kadar) — назва харвацкіх дэзерціраў з аўстра-венгерскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Пасля ўцёкаў з войска з-за суровых умоў вайны і дрэннай матывацыі, яны хаваліся ў лесе і былі па-за законам. Іх налічвалася некалькі дзясяткаў тысяч і яны групаваліся на тэрыторыі Харватыі і Срэма. Часткова Зялёныя кадры карысталіся ежай і адзеннем, што давалі ім сельскія жыхары, якія сімпатызавалі ім. Аднак групоўкі таксама мелі прыбытак за кошт рабавання гандляроў і багатых фермераў.
Генерал Стэфан Саркоціч ў лютым 1918 года загадаў наладзіць кантакт з «Зялёнымі кадрамі». Да гэтага тэрмін Зялёныя кадры быў невядомы ў аўстра-венгерскай арміі. (У Расіі Зялёнымі кадрамі называлі целаахоўнікаў Імператара Расіі[1]). Бліжэй да канца вайны колькасць Зялёных кадраў складала больш за 50000 узброеных дэзерціраў у лесе[2][3][4][5].
Пасля некаторыя з іх сцвярджалі, што ўцякаючы з войска, толькі выконвалі загад генерала Бараевіча і таму не парушалі закон.
Зялёнымі кадрамі падчас Другой сусветнай вайны называлася прамілітарыская арганізацыя мусульман баснійцаў. Полк дзейнічаў на ўсходзе Босніі, ваюючы пераважна з партызанамі-камуністамі Іосіпа Броза Ціты. На пачатку 1944 года полк быў далучаны да харвацкай 10 Гарнізоннай Брыгады. Восенню члены Зялёнай кадры перайшлі да сфарміраванай харвацка-мусульманскай 13-я горнай дывізіі СС «Ханджар».