wd wp Пошук:

Зубраўка

Зу́браўка, Зу́браўскае[1] — возера ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, за 33 км на паўночны захад ад горада Шчучын, за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі Арлова Гара, каля вусця ракі Нявіша, у басейне ракі Котра.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,32 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу[1], выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя[1], пад лесам і хмызняком, на ўсходзе разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае меліярацыйны канал і на ўсходзе выцякае ручай у раку Котра.

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭПБ, 1983

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Басейн Котры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96