wd wp Пошук:

Зондскі жолаб

Зондскі жолаб, Яванскі жолаб — глыбакаводны жолаб ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна. Цягнецца ад 18° паўночнай шыраты на поўдні і паўднёвым усходзе ўздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вялікіх Зондскіх астравоў. Даўжыня каля 2900 км, сярэдняя шырыня 49 км, глыбіня да 7729 м (найбольшая глыбіня Індыйскага акіяна). У паўночнай і цэнтральнай частцы дно шырынёй 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геалогія Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акіянічныя западзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Індыйскі акіян