wd wp Пошук:

Золтан Тылдзі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Золтан Тылдзі (венг.: Tildy Zoltán, 18 лістапада 1889, Лучанец (зараз Славакія) — 3 жніўня 1961, Будапешт) — уплывовы венгерскі палітык, што займаў пасаду прэм’ер-міністра ў 1945—1946 гг. і прэзідэнта у 1946—1948 г. у паваенны перыяд, аж да пераходу ўлады да ВПП.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лучанцы ў сям’і венгерскага ўрадоўца. Атрымаў ступень па тэалогіі ў Рэфармацкай тэалагічнай акадэміі ў Папе, потым правёў год, навучаючыся ў Белфасцкім акадэмічным коледжы ў Ірландыі. Служыў святаром Рэфармацкай царквы з 1921 г., рэдагаваў штодзённую газету Венгерскай Рэфармацкай царквы «Хрысціянская сям’я» (Keresztény Család) і шэраг іншых перыядычных выданняў.

У 1929 г. уступіў у Незалежную партыю дробных гаспадароў (НПДГ), неўзабаве пасля чаго стаў віцэ-прэзідэнтам партыі. Ён быў абраны ў венгерскі парламент, пераабіраўся ў 1936 і 1939 гг.

У парламенце лабіяваў выхад Венгрыі з 2-й сусветнай вайны. Пасля таго, як у 1944 г. Венгрыя была акупавана гітлераўцамі, Тылдзі быў змушаны хавацца. Пасля вызвалення Венгрыі савецкімі войскамі Тылдзі ўзначаліў Незалежную партыю дробных уласнікаў. У перыяд з 15 лістапада 1945 г. па 1 лютага 1946 г. ён быў прэм’ер-міністрам Венгрыі, пасля чаго ён быў абраны прэзідэнтам Венгрыі. Таксама па пасадзе ён уваходзіў у склад Вышэйшага нацыянальнага савета з 7 снежня 1945 г. па 2 лютага 1946 г.

Тылдзі займаў пасаду першага Прэзідэнта Венгерскай рэспублікі да 31 ліпеня 1948 г., калі яго вымусілі пайсці ў адстаўку неўзабаве пасля таго, як яго зяць быў арыштаваны за карупцыю і шлюбную няслушнасць. Тылдзі знаходзіўся пад хатнім арыштам у Будапешце да 1 мая 1956 г.

У кааліцыйным урадзе, сфармаваным у дні Венгерскага паўстання 1956 г., Тылдзі быў прызначаны на пасаду дзяржаўнага міністра. Пасля падаўлення паўстання ён быў арыштаваны савецкімі войскамі. 15 чэрвеня 1958 г. Вярхоўны суд прысудзіў яго да 6 гадоў турэмнага зняволення, аднак ужо ў красавіку 1959 г. ён быў вызвалены па індывідуальнай амністыі з прычыны старэчага веку і хваробы. Пасля гэтага ён практычна не браў удзел у грамадскім жыцці.

Зноскі

  1. Zoltan Tildy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Zoltán Tildy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Венгерскае паўстанне 1956 года
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Багасловы Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Венгрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі
Катэгорыя·Прэзідэнты Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лучанцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе