wd wp Пошук:

Знешняя палітыка Буркіна-Фасо

Буркіна-Фасо падтрымлiвае добрыя адносiны з краiнамi Еўрасаюза, Азiі, Афрыкi i Амерыкi. Дзяржава прымала актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Тога і канфлікту Нігера з туарэгамі.

Двухбаковыя адносіны

Расiя

У 2000 годзе падпісана міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, а ў 2003 годзе міжурадавае пагадненне аб урэгуляванні запазычанасці Буркіна-Фасо перад Расіяй, у выніку якога буркiнiйскi доўг быў цалкам скасаваны.

Францыя

Францыя з’яўлялася метраполіяй краiны з другой паловы XIX стагоддзя па 1960 год. Зараз дзве дзяржавы шырока супрацоўнічаюць амаль ва ўсіх сферах.

ЗША

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША, «адносіны Буркіна-Фасо і ЗША ў цэлым добрыя, аднак у мінулым мелі месца ўскладненні з-за ўдзелу ўрада прэзідэнта Кампаорэ ў гандлі зброяй і іншай дзейнасці, якое цягне за сабой прымяненне санкцый».

Кот-д’Івуар

Пасля Івуарыйскай вайны адносiны памiж Кот-д’Івуарам i Буркiна-Фасо пагоршыліся. Урад Кот-д’Івуара падазраваў суседнюю дзяржаву ў падтрымцы паўстанцаў. Уагадугу прад’яўляе прэтэнзіі па адносiнам да iвуарыйцаў буркiнскaгa паходжання.

Бенiн

У верасні 2007 Эканамічнае Супольнасць Краін Заходняй Афрыкі выступіла пасярэднікам пры вырашэнні пытання аб дзвюх вёсках на бенінска-буркiнскaй мяжы, які заставаўся з рашэння Міжнароднага Суда ад 2005 года.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Палітыка Буркіна-Фасо
Катэгорыя·Знешняя палітыка паводле краін