wd wp Пошук:

Знаурскі раён

Знаурскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Паўднёвай Асеціі, самы маленькі па плошчы раён Паўднёвай Асеціі. Тэрыторыя 404 км².

Размешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі, мяжуе з Дзаўскі і Цхінвальскім раёнамі, а гэтак жа з Грузіяй. Аднак, варта адзначыць, што нягледзячы на памер плошчы, раён займае важнае месца ў эканамічным жыцці рэспублікі і першым чынам у сельскай гаспадарцы.

Працягласць раёна з захаду на ўсход — 24 км, з поўначы на поўдзень — 26 км. У Знаурскім раёне развіта горнае лесаводства; тут, у басейне ракі Лопан, здабываюць тальк (с. Цнеліс). Недалёка ад сёлаў Нагутні і Дзагіна маюцца крыніцы мінеральных вод. Раённы цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Знаур. У Знауры развіта дрэваапрацоўчая і харчовая прамысловасці

Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі

Дзаўскі раён | Знаурскі раён | Ленінгорскі раён | Цхінвальскі раён | Горад Цхінвал

 

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі