wd wp Пошук:

Злітак

Злітак золата (100 гр.)

Злітак — зацвярдзелая маса металу (сплаву) пэўнай формы (усечанай піраміды, прызмы, цыліндра, конуса); паўфабрыкат, прызначаны для далейшай перапрацоўкі (пракаткай, каваннем, пераплаўкай). Атрымліваюць пры крышталізацыі ва ўліўніцах, бесперапынным ліццём, электрашлакавым пераплавам, спяканнем металічных парашкоў і інш. Пры вытворчасці сталі атрымліваюць зліткі масай у некалькі дзясяткаў тон для наступнага абціскання на блюмінгах і слябінгах.

Ізрой — назва, якой у Полацкім княстве называлі сярэбраны злітак. У «безманетны перыяд» 12—13 ст. зліткі рознай вагі замянялі тут грошы. «Літоўскія» мелі вагу 100—105 г, «кіеўскія» — 163—165 г, «наўгародскія» — 200 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Металургія
Катэгорыя·Грошы