wd wp Пошук:

Зелік Аронавіч Іофэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іофэ.

Зелік Аронавіч Іофэ (17 сакавіка 1903 — 25 кастрычніка 1980) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант інжынерна-авіяцыйнай службы (1946).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1903 годзе на Магілёўшчыне. Член КПСС.

З 1920 года — на ваеннай службе. Удзельнік савецка-польскай вайны на розных палітычных пасадах у РСЧА. Пасля грамадзянскай вайны, з ліпеня 1922 па красавік 1926 года, знаходзіўся ў запасе. Затым зноў прызваны ў РСЧА, старшы інжынер 1-й паветранай дэсантнай эскадрыллі і 22-й цяжкабамбардзіровачнай авіяцыйнай эскадрыллі, старшы інжынер па эксплуатацыі 3-й авіябрыгады асаблівага прызначэння. З кастрычніка 1936 па верасень 1937 года — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З верасня 1937 — намеснік начальніка, з лістапада 1937 — начальнік упраўлення матэрыяльна — тэхнічнага забеспячэння УВПС РСЧА, ваенны саветнік у Кітаі, са студзеня па лістапад 1939 — галоўны інжынер трасы Алма-АтаЛаньчжоў. З лістапада 1939 па 1941 — галоўны інжынер ВПС Чырвонай Арміі, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне (знаходзіўся ў дзеючай арміі амаль усю вайну з невялікім перапынкам)[1].

Са студзеня 1941 года — намеснік начальніка Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Р. Жукоўскага па навуковай і вучэбнай рабоце, з 1942 года — галоўны інжынер 16-й паветранай арміі, з канца 1942 — галоўны інжынер-намеснік камандзіра 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса, з лютага 1943 — галоўны інжынер-намеснік камандуючага 15-й паветранай арміі па інжынерна-авіяцыйнай службе, з красавіка 1947 года — намеснік галоўнага інжынера ВПС, з кастрычніка 1949 — галоўны інжынер ВПС Далёкага Усходу, з лістапада 1949 года — намеснік начальніка Харкаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйна-інжынернага вучылішча, з 1955 года — начальнік вылічальнага цэнтра № 3 Міністэрства абароны СССР, з 1960 года — начальнік Навукова-даследчага інстытута касмічнай тэхнікі (затым — начальнік 30-га Цэнтральнага НДІ авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі). У 1969 годзе звольнены ў адстаўку[2].

Працягваў працаваць начальнікам аддзела баявой жывучасці самалётаў франтавой авіяцыі ў АКБ імя Паўла Сухога.

Памёр у Маскве ў 1980 годзе.

Зноскі

  1. Аверченко С. В. Техническо-эксплуатационная служба ВВС Красной армии в советско-финляндской войне 1939—1940 гг. // Военно-исторический журнал. — 2005. — № 7. — С.44-51.
  2. Аверченко С. В. Во главе эксплуатационно-технической службы Военно-воздушных сил РККА в 1921—1941 гг. // Военно-исторический журнал. — 2008. — № 8. — С.60-64.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе