wd wp Пошук:

Зебу

Зебу[1] (Bos taurus indicus) — падвід дзікага быка, распаўсюджаны на тэрыторыі Індыйскага субкантынента. У адрозненне ад еўрапейскай каровы зебу не вядзе сваё паходжанне ад тура, а з’яўляецца асобнай галіной, якая адкалолася каля 300 тысяч гадоў таму. Сфера найлепшага прыжывання зебу — рэгіёны з трапічным і субтрапічным кліматам. Зебу больш прыстасаваны да такога клімату, але ў дачыненні да важных для сельскай гаспадаркі якасцяў менш ўдасканалены планамерны развядзеннем, чым еўрапейскія каровы.

У Афрыцы існуюць шматлікія пароды, выведзеныя шляхам скрыжавання зебу і еўрапейскіх кароў. З XX стагоддзя зебу часткова спарваецца з еўрапейскімі каровамі і ў іншых трапічных рэгіёнах, каб павысіць яго цягавітасць праы высокіх тэмпературх і зрабіць менш адчувальным для трапічных хвароб. Чыстакроўныя пароды зебу даюць, як правіла, менш малака і растуць павольней, чым еўрапейскія каровы.

Геральдыка

Зебу прысутнічае ў гербах гарадоў і дзяржаў Афрыкі. Дзяржавы, на гербе якіх прысутнічае бык Зебу:

Зноскі

  1. Напісанне Зебу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.49
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Буйная рагатая скаціна
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Сапраўдныя быкі