wd wp Пошук:

Здэнек Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер. Здэ́нек Мі́лер (чэшск.: Zdeněk Miler; 21 лютага 1921, Кладна, Чэхаславакія — 30 лістапада 2011, Нова Вес пад Плешы[3], Чэхія) — чэшскі рэжысёр і аніматар. Найбольш вядомы як аўтар серыі дзіцячых мультфільмаў пра «Кратка́».

Біяграфія

Скончыў Нацыянальную мастацкую школу ў Празе, з 1938 працягнуў навучанне ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. У сувязі з пачаткам вайны навучанне перарвалася, і ў 1941 року пачаў творчую дзейнасць пачаў у злінскай студыі анімацыі «Baťa».

Пасля вайны скончыў навучанне ў Вышэйшай школе і ў 1945 перайшоў ў пражскую студыю «Bratři v triku» Іржы Трэнкі. Распрацаваў для студыі лагатып — тры кучаравыя хлопчыкі ў цяльняшках. Першай яго самастойнай працай стала анімаваная стужка «Пра мільянера, які скраў сонца» паводле твора Іржы Волькера.

У 50-я мэтанакіравана заняўся стварэннем кніжак-размалёвак і ілюстрацый для дзіцячых кніг. У супрацоўніцтве з выдавецтвам «Albatros» праілюстраваў каля 40 кніг. У 1999 атрымаў ад гэтага выдавецтва ўзнагароду «Залатая палітра» за 5 мільёнаў выдадзеных кніг з яго ілюстрацыямі, а праз два гады і ўзнагароду за доўгатэрміновую працу над кнігамі для дзетак.

У пяцідзясятыя гады малады рэжысёр атрымаў заданне стварыць адукацыйную стужку пра тое, як вырабляюць палатно. Прапанаваны сцэнарый (які прадугледжваў апісанне станкоў, тэхналогіі і да т.п.) ён адрынуў і напісаў свой, паводле якога цягам усяго мультфільма дзетак будзе суправаджаць нейкі сімпатычны звярок, якога тыя будуць слухаць. Праца над першай серыяй «Кратка», які прынясе Здэнеку Мілеру сусветную вядомасць, цягнулася два гады. «Як краток прыдбаў нагавіцы» — адзіная серыя мультфільма, у якой звяры размаўлялі; ва ўсіх астатніх, якіх налічваецца больш за шэсцьдзесят, Краток і яго сябры — мышка, вожык, жабка, зайчаня — выказвалі свае эмоцыі толькі з дапамогай гукаў. Гэта было зроблена для таго, каб мультфільмы былі зразумелыя дзецям у любой краіне свету[4]. Агучылі герояў першых мультфільмаў дзеці Здэнека — Кацярына і Барбара.

Апошнія гады жыцця Мілер правёў у доме састарэлых места Нова Вес пад Плешы непадалёк ад Прагі, дзе і памёр 30 лістапада 2011.

Фільмаграфія

«Краток»

Нізка анімацыйных фільмаў пра Кратка.

  1. «Як краток прыдбаў нагавіцы» (1957)
  2. «Краток і машынка» (1963)
  3. «Краток і ракета» (1966)
  4. «Краток і радыё» (1968)
  5. «Краток і зялёная зорка» (1969)
  6. «Краток у заапарку» (1969)
  7. «Краток — агароднік» (1969)
  8. «Краток і гумка» (1969)
  9. «Краток і ледзянец» (1970)
  10. «Краток і тэлевізар» (1970)
  11. «Краток і вожык» (1970)
  12. «Краток і парасон» (1971)
  13. «Краток — мастак» (1972)
  14. «Краток і музыка» (1974)
  15. «Краток і тэлефон» (1974)
  16. «Краток і запалкі» (1974)
  17. «Краток — хімік» (1974)
  18. «Краток і бульдозэр» (1975)
  19. «Краток і дыван» (1975)
  20. «Краток і яйка» (1975)
  21. «Краток — фатограф» (1975)
  22. «Краток — гадзіннікар» (1975)
  23. «Вігілія Кроціка» (1975)
  24. «Краток у пустэльні» (1975)
  25. «Краток і карнавал» (1976)
  26. «Краток у горадзе» (1982)
  27. «Краток у сне» (1984)
  28. «Краток і медыцына» (1987)
  29. «Краток — кіназорка» (1988)
  30. «Краток і арол» (1992)
  31. «Краток і гадзіннік» (1994)
  32. «Краток і качаняты» (1995)
  33. «Краток і прыяцелі» (1995)
  34. «Краток і робат» (1995)
  35. «Краток і вуголле» (1995)
  36. «Краток на выходных» (1995)
  37. «Краток і вечарына» (1995)
  38. «Краток і мама» (1997)
  39. «Краток і метро» (1997)
  40. «Краток і грыбы» (1997)
  41. «Краток і мышка» (1997)
  42. «Краток і зайчык» (1997)
  43. «Краток і снегавік» (1998)
  44. «Краток і фокуснік» (1998)
  45. «Краток і шарык» (1998)
  46. «Краток і хатка» (1998)
  47. «Краток і адпачынак» (1998)
  48. «Краток і качачка» (1998)
  49. «Краток і капялюш» (1998)
  50. «Краток і каробка» (1998)
  51. «Краток і мышка» (1998)
  52. «Краток і слімак» (1998)
  53. «Краток і біжутэрыя» (1998)
  54. «Краток і тэлебачанне» (1998)
  55. «Краток і чарэшня» (1998)
  56. «Краток і крынічка» (1999)
  57. «Краток і флейта» (1999)
  58. «Краток і пэндзаль» (1999)
  59. «Краток і рыбка» (2000)
  60. «Краток і ластаўка» (2000)
  61. «Краток і жабка» (2002)

«Цвыркун»

Нізка анімацыйных фільмаў пра цвыркуна.

«Шчанюк»

Іншыя мультфільмы

Для дарослых

Бібліяграфія

Праілюстраваў наступныя кнігі:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Red Kul. Zemřel výtvarník Zdeněk Miler, autor Krtečka // Aktuálně.cz. — 2011-11-30.
  4. БелТА. Памёр аўтар знакамітых мульцікаў пра Кроціка(нявызн.). Культура. Наша Ніва (1 снежня 2011). Праверана 16 жніўня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Чэхіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кладне
Катэгорыя·Мультыплікатары Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-мультыплікатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Памерлі ў Сярэднячэшскім краі
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі» (Чэхія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэжысёры Чэхіі