wd wp Пошук:

Звычайны сарган

Звычайны сарга́н, або Атлантычны сарган[1] (Belone belone) — марская рыба сямейства Сарганавыя (Belonidae).

Апісанне

Даўжыня народжанага саргана: 13 мм. Даўжыня дарослай асобіны: 100 см. Звычайны сарган — марская, статкавая, пелагічная рыба. Сарган мае вельмі выцягнутае і вузкае цела, якое нагадвае цела вугра або рыбы-іголкі. Луска вельмі дробная, перламутрава-бліскучая. Сківіцы вельмі выцягнутыя, утвараюць характэрную «дзюбу», якая нагадвае дзюбу птэрадактыляў. Маленькія вострыя зубы на дзюбе дазваляюць саргану падчас хуткага плавання хапаць дробную здабычу — кільку, хамсу, цюльку, ракападобных. У вялікай колькасці сарганы водзяцца ў Чорным і іншых морах.

Адрозніваюць шмат падвідаў.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Рыбы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сарганападобныя