wd wp Пошук:

Звезда

«Звезда» (бел.: «Зорка») — расійскі штомесячны літаратурны часопіс, выдаецца ў Петраградзе — Ленінградзе — Санкт-Пецярбургу са студзеня 1924 года. Выходзіў спачатку 6 разоў у год, з 1927 года выходзіць штомесяц.

Гісторыя часопіса

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс, орган Саюза пісьменнікаў СССР заснаваны ў студзені 1924 года. Першым рэдактарам часопіса быў Іван Міхайлавіч Майскі.

У часопісе публікаваліся творы Максіма Горкага (трэцяя кніга «Жыцця Кліма Самгіна»), Мікалая Забалоцкага, Міхаіла Зошчанкі, Веньяміна Каверына, Мікалая Клюева, Барыса Лаўранёва («Сорак першы»), Восіпа Мандэльштама, Барыса Пастэрнака, Аляксея Талстога, Канстанціна Федзіна, Уладзіслава Хадасевіча, Юрыя Тынянава («Смерць Вазіры-Мухтара»), многіх іншых выдатных рускіх празаікаў і паэтаў.

Часопіс выходзіў у гады блакады. Пасля вайны ў часопісе друкаваліся творы Веры Пановай, Данііла Граніна, Усевалада Кочатава, Юрыя Германа.

Зноскі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0321-1878

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Культура Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Часопісы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Літаратурныя часопісы
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1924 годзе