Збі́рагскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Збірагі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Тэльмінскага сельсавета[1].