wd wp Пошук:

Збігнеў Рау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рау. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Збігнеў Уладзімеж Рау (польск.: Zbigniew Włodzimierz Rau; нар. 3 лютага 1955, Лодзь, ПНР) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча. Дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Біяграфія

У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лодзінскага ўніверсітэта. З 1981 года быў стыпендыятам і выкладчыкам ва ўніверсітэтах Германіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, ЗША і Аўстраліі. У 1982 годзе атрымаў ступень доктара права, у 1996 годзе — хабілітаванага доктара.

У 2005 годзе атрымаў вучонае званне прафесара юрыдычных навук і ўзначаліў кафедру палітыка-прававых дактрын Лодзінскага ўніверсітэта.

У 2005 годзе ўваходзіў у Камітэт падтрымкі Леха Качыньскага на прэзідэнцкіх выбарах. У тым жа годзе на парламенцкіх выбарах быў абраны сенатарам ад партыі «Права і справядлівасць». З 2006 па 2008 гады прадстаўляў польскі парламент у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

8 снежня 2015 года ўзначаліў Лодзьскае ваяводства. 11 лістапада 2019 года быў абраны дэпутатам Сейма і завяршыў працу ў якасці ваяводы. У сейме быў прызначаны старшынёй камісіі па замежных справах. У 2020 годзе стаў старшынёй дэлегацыі польскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

26 жніўня 2020 года Збігнеў Рау прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Польшчы
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзі
Катэгорыя·Лодзьскае ваяводства
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Сенатары Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Дактары навук