wd wp Пошук:

Збігнеў Брудка

Збігнеў Марцін Брудка (польск.: Zbigniew Marcin Bródka, нар. 8 кастрычніка 1984, Глоўна, Польшча) — польскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 2014 года на дыстанцыі 1500 м, бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў каманднай гонцы (2013).

Спартыўная кар’ера

Дэбютаваў у Кубку свету ў 2008 годзе.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічаў на дыстанцыі 1500 метраў і заняў 27-е месца.

У 2012 годзе заваёўваў прызавыя месцы на 500 метраў на чэмпіянатах ў класічным мнагабор’і, стаў другім на 500 м на чэмпіянаце Еўропы (12-е выніковае месца) і выйграў 500 м на чэмпіянаце свету (11-е выніковае месца).

У 2013 годзе выйграў Кубак свету на дыстанцыі 1500 метраў, у складзе каманды Польшчы заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў каманднай гонцы.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года перамог на дыстанцыі 1500 метраў, толькі на 0,003 секунды апярэдзіўшы галандца Куна Вервея.[1] Залаты медаль Збігнева стаў першай алімпійскай узнагародай вышэйшай вартасці ў гісторыі канькабежнага спорту Польшчы.

Зноскі

  1. Поляк Збигнев Брудка завоевал “золото” в соревновании конькобежцев на 1500 м Архівавана 14 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Канькабежцы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глоўне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Польшчы