wd wp Пошук:

Зборная Емена па футболе

Зборная Емена па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Емен на міжнародных турнірах і матчах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Еменская футбольная асацыяцыя. Правапераемніца зборнай Паўночнага Емена (зборная Паўднёвага Емена не мае пераемніцы). З 1980 года з’яўляецца паўнапраўным членам ФІФА і АФК, таксама член ФФЗА. Зборная Емена (як і зборная Паўночнага Емена) ні разу не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету. Да 2019 года з’яўлялася адзінай зборнай на Аравійскім паўвостраве, якая ні разу не ўдзельнічала ў Кубку Азіі.

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя зборныя
Катэгорыя·Футбол у Емене