wd wp Пошук:

Зборная Бутана па футболе

Зборная Бутана па футболе — нацыянальная футбольная каманда Бутана. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Бутана. Зборная Бутана ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянатаў свету па футболе і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1983 годзе, ўступіла ў ФІФА ў 2000 годзе. Зборная Бутана па футболе ўдзельнічала ў кубку выкліку АФК ў 2006 і 2008 гадах, у Кубку SAFF ў 2008, а таксама ў шматлікіх турнірах з 1984 года, але беспаспяхова.

У сакавіку 2015 гады каманда Бутана ўпершыню прыняла ўдзел у адборы да чэмпіянату свету. Дэбютнай гульнёй для іх стала сустрэча са зборнай Шры-Ланкі, якая адбылася 12 сакавіка 2015 года ў Каломба. Бутанцы сенсацыйна выйгралі 1:0, дзякуючы галу Цэрынг Дорджэ на 86-й хвіліне. 17 сакавіка ў гульні ў адказ на стадыёне «Чанглімітанг» зборная Бутана выйграла 2:1 (дубль зрабіў Чэнча Г’ялцэн) і выйшла ў другі адборачны раўнд.

Чэмпіянат свету

Кубак Азіі

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборныя Бутана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбол у Бутане
Катэгорыя·Футбольныя зборныя