wd wp Пошук:

Зборная Іарданіі па футболе

Зборная Іарданіі па футболе — нацыянальная футбольная каманда Іарданіі. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Іарданіі. Зборная ніколі не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца выхад у чвэрцьфінал Кубка Азіі ў 2004 і 2011 годзе.

Гісторыя

Першы міжнародны матч іарданскай зборнай быў згуляны ў 1953 годзе ў Егіпце, дзе каманда прайграла з лікам 3:1 Сірыі. Першы чэмпіянат свету, у адборы да якога Іарданія прыняла ўдзел, быў чэмпіянат 1986 года. На адборы да чэмпіянату свету 2014 Іарданія дайшла да стыкавых матчаў, дзе саступіла па суме дзвюх сустрэч Уругваю 5:0.

Першы (іарданскі) футбольны трэнер, Махамад Авад (бацька Аднана Авада), які дапамог сваёй краіне выйграць міжнародны турнір 1992 года і абодва турніры на Арабскіх гульнях, пачынаючы з 1997 года ў Бейруце і 1999 года ў Амане.

Іарданія пачала прасоўвацца, пад кіраўніцтвам сербскага трэнера Бранка Сміляніча, які дапамог Іарданіі дасягнуць вялікіх вынікаў у 2002 годзе ў кваліфікацыі першага раўнда на чэмпіянат свету, але не змог дапамагчы Іарданіі прэтэндаваць на выхад у наступны раўнд.

Чэмпіянат свету

Кубак Азіі

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбол у Іарданіі
Катэгорыя·Футбольныя зборныя