wd wp Пошук:

Зацесы

Зацесы (руск.: Затесы) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 18 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 13 км на захад ад Рудні, у 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. У 9 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

Фальваркам Зацесы (Магілёўская губерня, Аршанскі павет, Любавіцкая воласць) у 1910 валодаў дваранін Уладзіслаў Бржэзоўскі, каталік.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.

  2. Спіс населеных месцаў Магілёўскай губерні. http://www.radzima.net/ru/miejsce/zatesy.html

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)